Пляцельшчыца крэслаы (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
3 из 9
Захапленне паняў адразу атухла; iх расчараваныя тварыкi грэблiва паморшчылiся, як быццам на каханне здатныя былi толькi вытанчаныя, шляхетныяасобы, выклiкаць цiкавасць маглi толькi багатыя людзi.
Доктар прадаўжаў:
- Тры месяцы таму назад мяне паклiкалi да гэтай старой жанчыны: яна памiрала. Яна прыехала ў вёску лiтаральна за дзень да смерцi; вам выпадала бачыць яе калымагу, у якой яна i ездзiла, i жыла, i якую цягнула нягеглая каняка, а вобак беглi дзве вялiзныя чорныя псiны - яе сябры i ахова. Кюрэ быў ужо каля яе. Яна папрасiла нас быць яе душапрыказчыкамi, а каб мы лепей зразумелi сэнс яе апошняга жадання, яна расказала нам пра ўсё сваё жыццё. Я не чуў нiчога дзiўнейшага i гаротнейшага.
Бацькi яе былi пляцельшчыкамi крэслаў - i бацька, i мацi. Яна зроду не ведала iншага жытла, апроч гэтай буды.
Яна бадзялася з самага малку - акрытая лахманамi, вашывая, замурзаная. Сям'я прыпынялася каля рова на ўскрайку якога-небудзь селiшча, каня адпрагалi i пускалi пасвiцца, сабака ўтыкаўся носам у лапы i драмаў, дзяўчынка кулялася ў траве, а бацька з маткай сядзелi ў засенi прыдарожных вязаў i паднаўлялi старыя крэслы вяскоўцаў. У сваiм вечным вандроўным побыце яны амаль не размаўлялi. Пры патрэбе вырашыць, каму з iх звыклым выкрыкам "Крэслы пляцём, крэслы рамантуем!" пайсцi па сяле, яны перакiдвалiся словам-другiм, сядалi поруч альбо адно насупраць аднаго i бралiся вiць салому. Калi малая адыходзiла далёка цi загаворвала з якiм-небудзь вулiчным блазнюком, яе грозна аклiкаў бацька:
- Ану, марш сюды, нягоднiца!
I гэта былi адзiныя песты, якiя ведала небарака.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|