Пляцельшчыца крэслаы (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 4 из 9



Калi яна падрасла, бацькi сталi пасылаць яе збiраць заказы на рамонт. Тады ў яе сям-там завялося некалькi знаёмых падлеткаў; але цяпер ужо бацькi яе новых прыяцеляў раздражнёна гукалi сваiх дзяцей:

- Ану, марш сюды, шалапут! Хай толькi яшчэ раз пабачу цябе з якой галотаю!..

Нярэдка дзецi папускалi ў яе каменнем.

Здаралася, якая-небудзь панi кiдала ёй мядзяк-другi - малая ашчадна берагла тыя грошы.

Аднойчы - было дзяўчынцы тады адзiнаццаць гадоў, - праходзячы каля мясцовых могiлак, яна наткнулася на расплаканага маленькага Шукэ: сябрук украў у яго два лiярды. Слёзы малога панiчыка, аднаго з тых, якiх беднае ўяўленне абнядоленай жабрачкi малявала вечна ўсцешанымi i задаволенымi, страшэнна ўразiлi дзеўчанятка. Яна падышла да хлопчыка, а калi даведалася прычыну яго гора, высыпала яму ў прыгаршчы ўсе свае назбiраныя грошы - сем су; малы не здзiвiўся, узяў грошы, перастаў плакаць. У парыве шалёнай радасцi дзяўчынка пацалавала хлапчука. А той настолькi засяроджана разглядваў грошы, што нават не звярнуў на гэта ўвагi. Бачачы, што ён яе не адпiхае, не адбiваецца, дзяўчынка яшчэ раз аберуч прытулiла яго да сябе, пацалавала i кiнулася наўцёкi.

Што тварылася ў душы няшчаснай бадзяжкi? Чаму яна так прыкiпела да гэтага карапуза? Таму, што ахвяравала яму свой жабраваны скарб? Цi таму, што менавiта яму падарыла свой першы пяшчотны пацалунак? Каханне аднолькава таемна завалодвае i сэрцам дзiцяцi, i сэрцам дарослага.

Прамiнаў месяц за месяцам, а яна не магла забыць нi таго кутка могiлак, нi таго хлопчыка.

|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]