Пляцельшчыца крэслаы (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
5 из 9
У надзеi ўбачыцца з iм яшчэ раз яна пачала абкрадваць сваiх бацькоў, утойвала капейку пры ўсякiм зручным выпадку, аблiчвала iх то на рамонце крэслаў, то на куплi харчоў.
Другiм разам, калi яна прыехала ў нашы мясцiны, у яе ў кiшэнi мелася ажно два франкi, аднак ёй пашчасцiла ўбачыць маленькага аптэкара толькi здалёк, у акне аптэкi, дзе ён - такi акуратненькi, чысценькi - сядзеў памiж барвовым шарам i слоiкам з салiцёрам.
Заварожаная, узрушаная, зачараваная праменнасцю каляровай вады, бляскам зiхоткiх крышталiкаў, яна яшчэ мацней палюбiла яго.
Яго вобраз нязгасна жыў у яе душы, i калi яшчэ праз год яна выпадкова натрапiла на маленькага Шукэ за школай, дзе ён гуляў у шарыкi з сябрамi, яна кiнулася да яго, сцiснула ў абдымках i пацалавала так моцна, што ён перапалохаўся i залямантаваў. Тады, каб суцешыць хлапчаня, яна падала яму грошы: тры франкi дваццаць сантымаў - сапраўдны скарб, у хлопчыка ажно вочы акруглелi ад неспадзяванкi.
Ён схаваў грошы ў кiшэню i дазволiў дзеўчаняцi лашчыць сябе столькi, колькi яна хацела.
Чатыры гады запар яна аддавала яму ўвесь свой грашовы прыпас, якi ён ахвоча прысвойваў у абмен на пяшчотныя пацалункi. Мелася ў яе то трыццаць су, то два франкi, то ўсяго дванаццаць су (яна аж плакала ад пакуты i прынiжэння, але той год быў кепскi), апошнiм разам яна падарыла яму цэлы пяцiфранковiк вялiкую круглую манецiну, ён ажно засмяяўся ўсцешана, калi ўбачыў.
|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|