Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 203 из 228

Гэта было пасведчанне Нясвiжскага райсавета,што Люцыян Акаловiч ёсць селянiн з Рымашоўскiх хутароў, Нясвiжскага раёна, Баранавiцкай вобласцi. I штамп, i пячатка, i подпiсы - усё было на месцы, i нельга было здагадацца, што паперка рабiлася не ў Нясвiжы, а дзесьцi ў Германii. Прачытаўшы паперку, чалавек падазрона паглядзеў на Акаловiча i, не аддаючы яму яго пасведчання, сказаў:

- Дык ты туды i iдзеш?

- Туды.

- А дарогу ты ведаеш?

Акаловiч зразумеў недавер'е i пачаў гаварыць:

- Мне на Маскоўска-Варшаўскую шашу трэба выбiцца, а там я ўжо ведаю.

- А там як?

- А там як?! Пасля Слуцка праз Селiцкiя крыжы, Лядныя, Гулевiчы, Пiлiпавiчы i кiламетраў сорак не даходзячы да Сiняўкi...

- Дык табе ж гэта круг будзе, - дапытваў чалавек, не спускаючы з Акаловiча пiльных вачэй.

- Дык можна i iнакш, - адразу схамянуўся Акаловiч. - Мусiць-такi я пайду з-пад Гулевiч на Цiмкавiчы, на Пузава...

- Чакай, а яшчэ?

- Шашою да Слуцка, а там з шашы сысцi зусiм, а прысадамi да Нясвiжа, а там, не ўваходзячы ў горад, а толькi прайшоўшы Новае Места i ля брамнага ўезду ў горад, адразу налева да Мураванкi...

- Чакай, чакай, разгаварыўся! Зброя якая ў цябе ёсць?

- Пiсталет без набояў...

- Ну што ж, iдзi хiба...

Акаловiч ажыў, увесь смутак яго скончыўся. Свет i сябе ў iм ён адчуў у гэты момант так: "Дайсцi туды, чакаць, хавацца, служыць таму, хто б там нi быў i хто б там навек нi астаўся. Адслужыць штодзень яму колькi яму трэба, а рэшту дня сам з сабою, адзiн, цi гной корпаць, цi што там будзе...

|< Пред. 201 202 203 204 205 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]