Пратэктар (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
3 из 7
Пан Марэн змушаны быў забегчы ў блiжэйшае параднае. Там ужо хаваўся ад залевы нейкi поп, стары, сiвагаловы кюрэ. Раней, да чыну дзяржаўнага саветнiка, пан Марэн цярпець не мог царкоўных служкаў. Але пасля таго, як адзiн кардынал пачцiва папрасiў у яго парады па адной складанай справе, ён адразу стаў паважаць увесь святы клiр.
Дождж лiў як з вядра, брудныя пырскi ляцелi ва ўсе бакi, i гэта змусiла мужчын заскочыць ажно ў пакойчык кансьержкi. Пан Марэн, якога вечна даймаў неадольны сверб прадэманстраваць важнасць сваёй асобы, сказаў:
- Ну i паскуднае надвор'е, пане абат.
Стары свяшчэннiк схiлiў галаву:
- Ваша праўда, пане, дужа непрыемна. Тым болей, калi завiтаеш у Парыж толькi на момант.
- Ах, дык вы з правiнцыi?
- З правiнцыi, пане, я тут праездам.
- Праўда, вельмi непрыемна, калi акурат у той час, як чалавеку выпадае пабыць у сталiцы, усчынаецца дождж. Мы, сталiчныя чыноўнiкi, над гэтым неяк i не задумваемся.
Абат прамаўчаў. Ён глядзеў на двор: залева трохi сунiмалася. Кюрэ вырашыў, што ўжо можна iсцi далей, i падабраў крыссе сутаны - гэтак жанчыны падбiраюць падолы сваiх сукенак, калi пераходзяць ручай.
Пан Марэн, бачачы гэта, усклiкнуў:
- Ды вы ж прамокнеце, пане абат! Пачакайце яшчэ трохi, дождж хутка пройдзе.
Святар нерашуча спынiўся i адказаў:
- Але я дужа спяшаюся. Тэрмiновае спатканне.
Пан Марэн ажно засмуцiўся.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|