Пратэктар (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 6 из 7



Напiсаўшы тры падобныя пiсьмы, ён перадаў iх свайму пратэжэ, i той пасля бясконцых падзяк выйшаў з кабiнета.

Пан Марэн адпрацаваў у Савеце, вярнуўся дахаты, спакойна дабыў да вечара, мiрна праспаў ноч, прачнуўся ў выдатным настроi i загадаў падаць газеты.

Першы ў рукi трапiўся лiсток радыкальнага зместу. Ён прачытаў:

"Наша духавенства i нашы чыноўнiкi.

Цяжка пералiчыць злачынствы нашага духавенства. Нейкi святы ойча прозвiшчам Сэнцюр, выкрыты як змоўшчык супраць урада, абвiнавачаны ў такiх учынках, якiя нам нават няёмка выносiць на людзi, болей таго, западозраны ў тым, што ён - былы езуiт, якi пераўвасобiўся ў сцiплага папа, пазбаўлены сваёй парафii епiскапам па матывах, якiя, як кажуць, аспрэчванню не падлягаюць, i выклiканы ў Парыж для тлумачэння сваiх паводзiн, знайшоў сабе гарачага заступнiка ў нейкiм Марэне, дзяржаўным саветнiку, якi асмелiўся даць гэтаму зламыснiку ў сутане пiльныя рэкамендацыйныя пiсьмы да ўсiх сваiх калегаў, чыноўнiкаў-рэспублiканцаў.

Звяртаем увагу мiнiстра на нечуваную пазiцыю гэтага дзяржаўнага саветнiка..."

Пан Марэн ускочыў як уджалены, адзеўся i кiнуўся да свайго калегi Пэцiпа.

- Ах, гэта вы? - прамовiў той. - Ведаеце, вы проста з глузду з'ехалi пасылаць да мяне гэтага старога змоўшчыка!

Пан Марэн разгублена залепятаў:

- Але паслухайце... Разумееце... Мяне ашукалi!.. Такi прыстойны з выгляду чалавек... Ён нахлусiў мне... Ён подла ашукаў мяне!.. Прашу вас, загадайце сурова пакараць яго! Я зараз напiшу.

|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]