Прыгода Вальтэра Шнафса (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 6 из 11



Калi ён прачнуўся, сонца было ўжо амаль у зенiце, быўпоўдзень. Змрочная цiшыня палёў не парушалася нiякiмi гукамi, i Вальтэр Шнафс раптам заўважыў, што яго мучыць шалёны голад.

Яму пачало пазяхацца, успамiны пра кiлбасу, добрую салдацкую кiлбасу наганялi поўны рот асцы; у страўнiку шчымела.

Ён устаў, прайшоў некалькi крокаў, але адчуў вялiкую слабасць у нагах i зноў сеў, каб падумаць. Яшчэ гадзiны дзве цi тры ён узважваў усе за i супраць, сто разоў мяняў рашэнне, адчуваў сябе няшчасным, змагаючыся з сваёю нерашучасцю, i зноў пакутаваў ад самых супярэчлiвых довадаў.

Нарэшце яму прыйшла, здаецца, лагiчная i разумная думка - дапiльнаваць на дарозе адзiнокага вяскоўца, у якога не будзе нi зброi, нi якой-небудзь небяспечнай прылады працы, кiнуцца да яго i як мага даходлiвей растлумачыць, што ён здаецца.

Ён зняў каску, шышак якой мог яго выдаць, i з вялiкаю засцярогай высунуў галаву праз дзiрку ў сваiм сховiшчы.

Нiдзе, да самага далягляду, не было вiдаць нiводнай жывой душы. Справа стаяла вёска, над стрэхамi хат у неба падымаўся лёгкi дымок - гатавалi ежу! А злева па-над верхавiнамi дрэў, пасаджаных абапал шырокага гасцiнца, узвышаўся вялiзны замак з вежамi па баках.

Ён чакаў да самага вечара, страшэнна пакутуючы ад голаду, але бачыў толькi варон i чуў толькi глухое бурчанне ў пустым жываце.

I зноў над iм згусцiлася ноч.

Ён зашыўся глыбей у сваёй схованцы, лёг на зямлю i заснуў. Усю ноч яго калацiла, нiбы ў лiхаманцы, яго даймалi кашмары - гэта быў сон галоднага, спакутаванага чалавека.

|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]