Прыгода Вальтэра Шнафса (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 9 из 11

Ён абедзвюма рукамi закiдаў у разяўлены, як прорва, рот вялiзныя кавалкi, якiя паволi апускалiся ў страўнiк, распiраючы горла. Часам ён спыняўся, гатовы лопнуць накшталт перапоўненай, забiтай трубы. Тады ён браў збан сiдру i прамываў сабе глотку, як прачышчаюць засмечаную рыну.

Ён апаражнiў усе талеркi, усе мiсы, усе бутэлькi; потым, п'яны ад выпiтага i з'едзенага, ачмурэлы, чырвоны, трасучыся ад безупыннай iкаўкi, з затлумленай галавой i зашмальцаванымi губамi, расшпiлiў мундзiр, каб трохi аддыхацца, але быў ужо няздольны зрабiць нават крок. Яго павекi злiпалiся, думкi дранцвелi; ён цяжка апусцiў лоб на скрыжаваныя на стале рукi i паволi забыўся на тое, дзе ён i хто ён.

Ветах па-над паркавымi дрэвамi цьмяна асвятляў далягляд. Гэта была тая золкая гадзiна, што заўжды настае перад свiтанкам.

У густым зараснiку мiльгалi маўклiвыя ценi; i часам у цемры месячны промень блiскаў на вастрыi сталёвага клiнка.

Замак стаяў спакойна, узвышаючы над акругай свой магутны i чорны абрыс. Адно на першым паверсе яшчэ свяцiлiся два акны.

Раптам зычны голас зароў:

- Наперад! Каб iм трасца! На штурм, дзецi мае!

I ў адзiн момант дзверы, аканiцы, шыбы разляцелiся пад напорам людскога натоўпу, якi рынуў усярэдзiну, ламаў, трушчыў усё на сваiм шляху, запаланiў увесь дом. У адзiн момант пяцьдзесят жаўнераў, узброеных да зубоў, ускочылi на кухню, дзе мiрна адпачываў Вальтэр Шнафс, уткнулi яму ў грудзi пяцьдзесят зараджаных стрэльбаў, скiнулi з крэсла, павалiлi на падлогу, схапiлi, звязалi з ног да галавы.

|< Пред. 7 8 9 10 11 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]