Шалёная (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
2 из 10
я ведаю не горш за цябе..."
А я не ведала нiчога, i мама, мая бедная мамуля, якая ўсяго баiцца, не адважылася закранаць такое далiкатнае тэмы.
I вось а пятай гадзiне ўвечары, пасля вячэры, нам сказалi, што экiпаж гатовы i чакае нас. Госцi ўжо былi паехалi, я была гатовая. Мне дагэтуль згадваецца грукат куфроў на сходах i гугнявы татаў голас - ён марна спрабаваў схаваць слёзы. Пацалаваўшы мяне, ён, бедны, сказаў: "Трымайся!", як быццам я iшла да зубнога лекара. Што ж да мацi, дык тут слёзы лiлiся ракой. Муж прыспяшаў мяне, каб хутчэй скончыць гэтае цяжкае развiтанне, а я, хоць i вельмi шчаслiвая, таксама патанала ў слязах. Цяжка растлумачыць, але гэта так. I раптам я адчула, як нехта цягне мяне за падол сукенкi. Гэта быў Бiжу, пра якога я зусiм забыла. Бедная жывёлiна па-свойму развiтвалася са мной. Нешта кальнула мне ў сэрца, i мне вельмi захацелася пацалаваць сабачку. Я схапiла яго (ты ж ведаеш, ён маленькi, велiчынёй з кулачок) i пачала абсыпаць яго пацалункамi. Я вельмi люблю цалаваць звяркоў, я адчуваю асалоду, я дрыжу ад пяшчоты.
А ён, ён зусiм звар'яцеў, ён махаў лапкамi, лiзаў мяне, нiбыта пакусваючы, як ён звычайна робiць, калi яму вельмi прыемна. I раптам ён схапiў зубамi за мой нос, i мне зрабiлася балюча. Я закрычала i кiнула сабачку. Ён i сапраўды ўкусiў мяне ў запале гульнi. У мяне з носа цякла кроў. Усiм было няёмка. Нехта прынес вады, воцату, бiнту, i мой муж сам узяўся мяне лячыць. Нiчога сур'ёзнага не было, толькi дзве маленькiя дзiрачкi, быццам хто пракалоў iголачкамi.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|