Шалёная (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
3 из 10
Праз пяць хвiлiн кроў спынiлася, i мы паехалi.
Мы вырашылi пападарожнiчаць тыдняў шэсць па Нармандыi.
Таго самага вечара мы прыехалi ў Дзьеп. А дакладней кажучы апоўначы.
Ты ведаеш, як я люблю мора. Я сказала мужу, што не лягу спаць, пакуль не пабачу мора. Ён вельмi засмуцiўся. Я спыталася, смеючыся:
- Вы што, хочаце спаць?
Ён адказаў:
- Не, дарагая, але вы павiнны разумець, што я iмкнуся як найхутчэй застацца з вамi сам-насам.
Я здзiвiлася:
- Сам-насам са мной? Але ж мы ад самага Парыжа былi адны ў цягнiку.
Ён усмiхнуўся:
- Былi... але... у цягнiку - гэта зусiм iншая справа, чым калi б мы былi ў нашым пакоi.
Я не саступала:
- Тады добра, вось мы адны на беразе.
Без сумнення, яму ўсё гэта не падабалася. Але ён усё ж сказаў:
- Ну, добра, хай будзе так, як вы хочаце.
Ноч была казачная. Такая ноч нараджае ў душы вялiкiя i няясныя думкi, i нават не думкi, а пачуццi; хочацца выпрастаць рукi, выпрастаць крылы, абняць неба, ах!
I заўсёды здаецца, што вось-вось зразумееш нешта непазнавальнае.
У паветры лунае Мара, усеабдымная паэзiя, незямное шчасце, нейкае бясконцае ап'яненне, што плыве ад зорак, ад месяца, ад серабрыстай i неспакойнай вады. Гэта найлепшыя хвiлiны ў жыццi. У гэткiя хвiлiны нашае iснаванне робiцца нейкiм iнакшым, прыгажэйшый, чароўнейшым. Гэтакiя хвiлiны гэта нiбы адкрыццё таго, што яшчэ не адбылося, што яшчэ павiнна адбыцца.
Тым часам майму мужу не цярпелася вярнуцца ў гатэль. Я запыталася ў яго: "Табе холадна? - Не.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|