Шалёная (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 4 из 10

- Тады паглядзi на той караблiк, вунь там - здаецца, што ён заснуў на вадзе. Цi можа недзе быць лепей, чым тут? Я б засталася тут да ранiцы. Пачакайма тут свiтання, добра?"

Ён падумаў, што я з яго насмiхаюся, i амаль гвалтам зацягнуў мяне ў гатэль! О, каб я ведала! О, няшчасны!

Калi мы засталiся адны, мне зрабiлася сорамна, няёмка, не ведаю чаму, клянуся табе. Урэшце я выправiла яго ў прыбiральню i легла ў ложак.

О, дарагая, як табе пра гэта сказаць? Ну дык вось. Напэўна ён палiчыў маю празмерную нявiннасць за хiтрасць, маю прастату за прытворства, маю даверлiвую, дурнаватую бездапаможнасць за своеасаблiвую тактыку i таму зусiм забыўся пра асцярожнасць, патрэбную дзеля таго, каб растлумачыць даверлiвай i цалкам непадрыхтаванай душы, памагчы ёй зразумець i прыняць такiя патаемныя рэчы.

Раптам мне здалося, што ён страцiў розум. Мяне апанаваў страх, i я падумала, цi не хоча ён мяне забiць. Калi чалавека ахопiць страх, ён не разважае, ён больш не думае, ён вар'яцее. Я адразу ўявiла сабе розныя страшныя рэчы. Я згадала выпадкi з газет, таямнiчыя злачынствы, усе плёткi пра маладых дзяўчын, што выйшлi замуж за нягоднiкаў! I ўвогуле, цi я ведала свайго мужа? Ашалеўшы ад страху, я пачала адбiвацца, адпiхваць яго. Я нават выдрала ў яго пасму валасоў i палову вусоў i, вызвалiўшыся, ускочыла з ложка i пачала крычаць: "Ратуйце!" Я пабегла да дзвярэй, адамкнула засаўку i выбегла амаль голая на калiдор.

Паадчынялiся iншыя дзверы, з iх павыходзiлi мужчыны ў начных кашулях са свечкамi ў руках.

|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]