Шалёная (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
5 из 10
Я кiнулася ў абдымкi аднаму з iх, просячы ў яго ратунку. Ён рушыў да майго мужа.
Што было далей - я не ведаю. Яны бiлiся, крычалi, а пасля пачалi смяяцца, але так смяяцца, што ты не можаш сабе ўявiць. Смяяўся ўвесь гатэль, ад склепа да гарышча. З калiдораў даносiлiся гучныя выбухi весялосцi, iншыя грымелi ў пакоях наверсе. Кухцiкi смяялiся на паддашку, а швейцар душыўся смехам на матрацы ў вестыбюлi! Уявi сабе - у гатэлi!
Пасля я зноў апынулася сам-насам з мужам, якi даў мне некалькi агульных тлумачэнняў, як тлумачаць хiмiчны эксперымент перш чым яго правесцi. Ён быў вельмi незадаволены. Я плакала, пакуль не настаў дзень, i як толькi гатэль расчынiў дзверы, мы паехалi адтуль.
I гэта яшчэ не ўсё.
Наступнага дня мы прыехалi ў Пурвiль - маленькi курорт, якi толькi пачалi будаваць. Мой муж прыставаў да мяне са сваiмi дагаджаннямi i пяшчотамi. Першае незадавальненне прайшло, i цяпер ён быў проста зачараваны. А я, саромеючыся маёй прыгоды днём раней, была вельмi ласкавая i паслухмяная. Але ты сабе не ўяўляеш, якi жах, якую агiду, амаль нянавiсць абуджаў ува мне Анры пасля таго, як я даведалася пра той ганебны сакрэт, якi так страшна хаваюць ад маладых паннаў. Я была ў роспачы, мне было да смерцi смутна, мне не давала спакою жаданне вярнуцца да маiх бедных бацькоў. Праз дзень мы прыехалi ў Этрэта. Там сярод адпачывальнiкаў быў пярэпалах: толькi што памерла ад шаленства маладая жанчына, якую ўкусiў маленькi сабачка. Я адчула дрыготку ў слiне, калi пачула пра гэта за сталом.
|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|