Шалёная (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
6 из 10
Мне адразу ж здалося, што ў мяне балiць нос, i я адчула жахлiвую немач ва ўсiм целе.
Я не спала ўсю ноч, я зусiм забылася пра мужа. Што, калi i я памру ад шаленства! Ранiцай я спыталася ў метрдатэля пра падрабязнасцi. I падрабязнасцi былi самыя жахлiвыя. Увесь дзень я гуляла па стромах. Я больш нi з кiм не размаўляла. Я думала. Шаленства! Якая жахлiвая смерць! Анры пытаўся ў мяне: "Што з табой? Ты нейкая смутная", я адказвала: "Нiчога, усё добра". Мой позiрк блукаў па моры, па фермах, па роўнядзi палёў, але я нiчога не бачыла. Нiзавошта ў свеце я б не прызналася, якая думка мяне гняце. Нейкi сапраўдны боль працяў мой нос. Мне захацелася вярнуцца.
Вярнуўшыся ў гатэль, я зачынiлася, каб паглядзець на рану. Не было болей сумнення, яна балела.
Я адразу ж напiсала мацi кароценькi лiст, якi напэўна здаўся ёй дзiўным. Я патрабавала неадкладнага адказу на зусiм дробязныя пытаннi. I ў канцы прыпiсала: "I не забудзьцеся, калi ласка, напiсаць пра Бiжу".
Наступнага дня я не магла есцi, але ўсё ж адмовiлася пайсцi да лекара. Я прасядзела ўвесь дзень на пляжы, назiраючы за купальшчыкамi ў вадзе. Яны былi розныя, тоўстыя, худыя,вельмi брыдкiя ў сваiх купальных гарнiтурах, але мне было не да высмейвання. Я думала: "Шчаслiвыя! Iх нiхто не ўкусiў. Яны будуць жыць! Яны нiчога не баяцца. Яны могуць весялiцца, колькi захочуць. Iм добра!"
Штохвiлiны я абмацвала нос, каб даведацца, цi ён не распух. Вярнуўшыся ў гатэль, я адразу ж замкнулася ў пакоi, каб паглядзецца ў люстра.
|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|