Шалёная (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 8 из 10

Часам мне здавалася, што мне хочацца iх укусiць.

Я мела вельмi неспакойную ноч. Мой муж скарыстаў гэта. Наступнага дня я атрымала адказ ад мацi. "Бiжу, - пiсала яна, - адчувае сябе выдатна. Але выслаць яго чыгункай мы не наважымся, бо паставiлi б яго пад небяспеку". Значыць, мне не хочуць яго выслаць. Ён памёр!

Я зноў не спала ўначы. Анры хроп. Ён прачынаўся некалькi разоў. Гэта канчаткова вычарпала мае сiлы.

Наступнага дня я купалася ў моры. Мне ледзь не зрабiлася нядобра ад холаду, калi я ўваходзiла ў ваду. Мяне затрэсла ад гэтага ледзянога холаду, ногi аж калацiлiся. Але нос ужо зусiм не балеў.

Я выпадкова пазнаёмiлася з лекарам, курортным iнспектарам, цудоўным чалавекам. З незвычайным умельствам я павярнула гаворку на патрэбную мне тэму. Я прызналася, што колькi дзён таму мяне ўкусiў мой сабачка, i спыталася, што трэба рабiць, калi пачнецца запаленне. Ён засмяяўся i сказаў: "У вашым становiшчы ёсць толькi адно выйсце - вам патрэбны новы маленькi носiк".

Я не зразумела, i ён дадаў:

- Зрэшты, гэта ўжо справа вашага мужа.

Я так i не даведалася нiчога новага i развiталася з iм.

У той вечар Анры быў вельмi вясёлы i шчаслiвы. Мы пайшлi ў тэатр "Казiно", але ён не дачакаўся канца спектакля i прапанаваў мне вярнуцца. Я ўжо страцiла была цiкаўнасць да ўсяго i згадзiлася.

Мне не ляжалася ў ложку, усе мае нервы былi напружаныя. Ён таксама не спаў. Ён цалаваў, лашчыў мяне, абдорваў пяшчотамi, быццам здагадваўся, як я пакутую.

|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]