Шалёная (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
9 из 10
Я цярпела яго пяшчоты, не зважала наiх, не думала пра iх.
I тут раптам мяне скруцiў нечаканы, незвычайны, маланкавы прыпадак. Я нема закрычала, адпiхнуўшы мужа, якi тулiўся да мяне, кiнулася да дзвярэй i раптоўна ўпала тварам унiз. Гэта было шаленства, страшнае шаленства. Гэта быў канец.
Разгублены Анры падняў мяне, каб даведацца, у чым справа. Але я маўчала, пакорлiва чакаючы смерцi. Я ведала, што пасля некалькiх гадзiн супакою мяне скруцiць новы прыпадак, пасля яшчэ адзiн, аж да апошняга, якi будзе смяротны.
Я дазволiла занесцi сябе ў ложак. На свiтаннi надакучлiвыя дамаганнi мужа сталiся прычынай новага прыпадку, якi цягнуўся даўжэй, чым першы. Мне хацелася драпаць, кусацца, выць. Гэта было жахлiва, але чамусьцi зусiм не так балюча, як я думала.
А восьмай гадзiне ранiцы я заснула ўпершыню за апошнiя чатыры ночы.
А адзiнаццатай нейкi мiлы мне голас абудзiў мяне. Гэта была мама. Яе напалохалi мае лiсты, i яна прыляцела, каб мяне пабачыць. У руках яна трымала вялiкi кошык, з якога раптам пасыпаўся сабачы брэх. Я схапiла кошык, не памятаючы сябе, ашалелая ад надзеi. Я расчынiла кошык, i Бiжу саскочыў на ложак, пачаў лiзаць мяне, скакаць вакол, качацца на падушцы ад дзiкай радасцi.
Вось так, дарагая мая, можаш верыць, можаш не верыць... Да мяне ўсё дайшло толькi наступнага дня!
О! Фантазiя! Як яна працуе! Падумаць толькi, што я сабе навыдумляла?.. Ну, цi не дурная?..
Я так нiкому i не прызналася, разумееш, нiкому, пра тое, ад чаго я пакутавала гэтыя чатыры днi. Уявi сабе, каб мой муж даведаўся?..
|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|