Споведзь Тэадзюля Сабо (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 2 из 2

Арцыбiскуп ахвяраваў шэсцьсот франкаў з свае скарбонкi.

Усе старыя сасновыя лавы ламалi i замянялi новымi з дубовых астрыжонкаў. Гэта быў буйны сталярны заказ, i цэлы вечар у кожнай хаце пра яго толькi i гаварылi.

Тэадзюль Сабо не смяяўся.

Калi на другi дзень ён выйшаў на вулiцу, суседзi - i сябры, i ворагi жартам пыталiся ў яго:

- Цi не ты будзеш аднаўляць царкоўныя хоры?

Той нiчога не мог адказаць i шалеў, цiха шалеў ад злосцi.

Хiтруны казалi:

- Але ж i добрая праца, можна зарабiць не менш за дзвесце-трыста манет.

Яшчэ праз два днi ўсе ведалi, што работу даручылi Сэлестэну Шамбрэляну, разьбяру з Першвiля. Пасля пайшла пагалоска, што ўсе царкоўныя лавы таксама будуць адноўлены. А гэта каштавала дзве тысячы франкаў, якiх папрасiлi ў мiнiстэрства. Народ хваляваўся.

Ад усяго Тэадзюль Сабо не спаў па начах. Нiколi на памяцi людзей нiводзiн мясцовы сталяр не рабiў гэтакай работы. Неўзабаве сталi шаптацца, што плябану не хочацца аддаваць работу майстру з iншай камуны, але ён усё ж не можа даручыць лавы Сабо за яго погляды.

Сабо даведаўся пра гэта. Шарай гадзiнай ён пашыбаваў у плябанiю. Пакаёўка адказала, што святар у царкве. Ён пайшоў туды.

Дзве манашкi - зброснелыя векавухi - пад кiраўнiцтвам плябана аздаблялi алтар, рыхтавалi яго да траўня, месяца Мацi Божай. Святар, выставiўшы вялiзны жывот, высiўся на хорах i кiраваў жанчынамi, якiя, стоячы на крэслах, раскладалi кветкi вакол дарахавальнiцы.

Купить полный текст

|< Пред. 1 2 >|

Java книги

Контакты: [email protected]