Стары лес (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 1 из 6

---------------------------------------------

Колас Якуб

Стары лес (на белорусском языке)



Якуб Колас

Стары лес

Гэта быў старасвецкi лес. I былi ў iм такiя пушчы i нетры, аб якiх не ведаў нiхто на свеце. Поўны месячык раз у чатыры квадры ўсплываў на сярэдзiну неба i адтуль рыхтаваўся пацiкаваць, што дзеецца пад паветкаю густога вецця. Але яму лягчэй было б разглядзець, што робiцца пад страхою ў хаце чалавека, чым прабiцца праз галiны адвечных гушчараў. I сумаваў тады круглы блiшчасты месячык i хаваў свой твар у светлых хмарках. Само яснае сонейка ледзь-ледзь прапускала залатыя косы i то толькi да палавiны; на самым нiзе заўсёды панаваў цянёк i прохладзь. Звяры i птушкi не мелi адвагi забiрацца ў нетры лесу. Там жыла адна тая Таёмнасць, што запаўняла гэтыя нетры страхам i нiкому не вядомымi дзеямi.

Праз гушчары, пад павеццю зялёных голек, прабiвалася блiскучая стужка халоднай вады i дзялiла пушчу на дзве часткi. Абодва берагi рэчкi былi густа заросшы старымi дрэвамi, яны прасцiралi сваё галлё над рэчкаю i лучылiся адны з другiмi. I лес па адзiн бок рэчкi, i лес па другi яе бок, такiм парадкам, быў адным лесам, i тое, што рабiлася на адным беразе рэчкi, было таксама справаю лесу другога берага, - адным словам, у лесе быў адзiн супольны клопат, адно жыццё.

Рэчка была невялiкая: у лесе яна пачыналася, у лесе i канчалася, канчалася пышным i прыгожым возерам; вакол возера, як вежы, стаялi мудрыя дрэвы - дубы.

|< 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]