Стары лес (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
6 из 6
Прыйшла вясна, растаяў снег,павеяла цяплом, i зноў пачало абуджацца жыццё. Толькi пушча выглядала яшчэ нудней. Усюды ляжалi камлi, верхавiны, вывараты, тырчалi высокiя пнi. Толькi дзе-нiдзе, на пагорках, засталiся рэдзенькiя купкi дубоў, невялiчкiя кудзеркi старых хвояў. Прыляталi з выраю птушкi i не знаходзiлi сваiх гнездаванняў.
Плакалi сiраты дрэвы, стоячы над трупамi сваiх родных, сваякоў i знаёмых. А яснае сонейка грэла так прыветна i цёпла.
- I нашто была нам гэтая трасянiна? - казала рэшта пушчы. - Цi нам не хапiла б месца пад ясным сонейкам? Дзе наша сiла? Дзе краса наша?
- Каб не рэчка, каб яна не падзялiла нас на дзве часткi, гэтага не здарылася б, - казалi хвоi.
- Праўда, праўда, - падхапiла лiпа, - з-за яе знiшчылася пушча.
- Ну i ўцешцеся, калi знайшлi вiнаватага! - адказала сярдзiтая сойка.
|< Пред. 2 3 4 5 6 >|