Ён хвалюецца, непакоiцца, трывожыцца. А страх - гэта зусiм iншае.
Капiтан усмiхнуўся i сказаў:
- Да д'ябла! Я вам кажу, што я баяўся.
I тады загарэлы чалавек пачаў павольна апавядаць:
- Дазвольце я растлумачу! Страх (i нават самыя адважныя людзi могуць яго адчуваць) - гэта нешта жахлiвае, гэта нейкi распад душы, жахлiвая сутарга думкi i цела. Адзiн толькi ўспамiн пра гэтае пачуццё прымушае ўздрыгнуць. Але страху няма нi тады, калi чалавек адчувае сябе бадзёра, нi перад атакай, нi перад непазбежнай смерцю, нi перад усiмi спазнанымi формамi небяспекi. Страх з'яўляецца падчас пэўных нязвыклых абставiн, пад нейкiмi таямнiчымi ўплывамi, перад нейкай няяснай небяспекай. Сапраўдны страх - гэта нешта накшталт успамiну пра дагiстарычныя фантастычныя жахi. Чалавек, якi верыць у прывiды, павiнен адчуваць страх ва ўсёй яго жудасцi, калi ўбачыць уначы здань.
Я зазнаў страх сярод белага дня прыблiзна дзесяць гадоў таму. I я зноў адчуў яго летась узiмку, снежаньскай ноччу.
Я перажыў шмат прыгод, шмат здарэнняў, якiя здавалiся смяротна небяспечнымi. Часта я бiўся ў бойках. Аднойчы мяне кiнулi памiраць зладзеi. Аднойчы ў Амерыцы я быў асуджаны на шыбенiцу за ўдзел у паўстаннi. Аднойчы мяне скiнулi ў мора з карабля каля берагоў Кiтая. Кожнага разу я думаў, што мне прыйшоў канец, i адразу ж скараўся перад абставiнамi, не расчульваючыся i нават не шкадуючы.
Але страх - гэта зусiм iншае.
Упершыню я зведаў яго ў Афрыцы. I ўсё ж страх - спараджэнне Поўначы.