Стук у браму (на белорусском языке)   ::   Кафка Франц

Страница: 2 из 3

Клубом узвiўся пыл, пад iм схавалася амаль усё - толькi блiшчалi вострыя аканечнiкi дзiдаў. I не паспеў яшчэ той ланцуг знiкнуць увесь за брамаю, як, здаецца, коннiкi ўжо завярнулi назад i былi па дарозе ў наш бок. Я сказаў сястры, каб яна сышла куды-небудзь, прыхавалася: маўляў, сам з iмi разбяруся. Яна не схацела пакiдаць мяне аднаго. Тады я сказаў, што ёй трэба хоць бы пераадзецца, памяняць сукенку, каб выглядаць перад тымi панамi больш выгодна. Урэшце яна згадзiлася i неўзабаве рушыла ў няблiзкую дарогу дадому. Тым часам коннiкi былi ўжо пад'ехаўшы да мяне i яшчэ на хаду спыталiся пра сястру. "Пакуль што яе няма, - адказаў я спалохана, - але пазней яна прыйдзе". Яны выслухалi мяне амаль абыякава: iм, здаецца, было важна тое, што яны знайшлi мяне. Камандавалi тут найбольш двое паноў: суддзя, малады i рухавы мужчына, а таксама ягоны цiхманы памочнiк, якога называлi Асманам. Мне было загадана iсцi ў хату. Нiзка схiлiўшы галаву, соўгаючы пальцамi сюды-туды па шлейках, я паволi рушыў з месца. Мне ўсё яшчэ трохi верылася, што будзе даволi аднаго слова, каб мяне, гараджанiна, пусцiлi (можа, нават з пашанотаю) гэтыя вяскоўцы. Але не паспеў я пераступiць парога ў хату, як суддзя, якi быў працiснуўся туды раней i ўжо чакаў мяне, сказаў: "Мне шкада гэтага чалавека". Не варта было й сумнявацца, што ён, кажучы гэта, меў на ўвазе не маё цяперашняе становiшча, а тое, што мяне яшчэ чакала. Хацiна, дзе я апынуўся, была больш падобная да турэмнае цэлi, чым да сялянскай хаты.

|< Пред. 1 2 3 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]