Тамтэй (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
12 из 31
А прынцыпы гэтыя бязглуздыя, няслушныя i нiкому не патрэбныя, хоць бы толькi таму, што яны - прынцыпы, гэта значыць iдэi, што лiчацца слушнымi i непахiснымi. Непахiснымi ў гэтым свеце, дзе нельга нi ў чым быць пэўным, бо нават святло - iлюзiя, гук - iлюзiя.
16 лiпеня. - Учора я пабачыў рэчы, якiя мяне глыбока ўразiлi.
Я вячэраў у маёй кузiны, панi Сабле, муж якой камандуе 76-м стралковым палком у Лiможы. Апроч мяне былi запрошаныя яшчэ дзве маладыя жанчыны. Муж адной з iх, доктар Паран, шмат займаецца нервовымi хваробамi i некаторымi незвычайнымi з'явамi. Цяпер ён праводзiць доследы ў галiне гiпнозу i сугестыi.
Ён доўга расказваў нам пра плённыя вынiкi доследаў ангельскiх вучоных i лекараў Нансiйскай школы.
Рэчы, пра якiя ён гаварыў, здалiся мне такiмi дзiўнымi, што я адмовiўся ў iх паверыць.
"Мы знаходзiмся на шляху, - казаў ён, - да адкрыцця адной з найвялiкшых таямнiц прыроды, цi, лепей кажучы, найвялiкшых таямнiц у гэтым свеце, бо ёсць напэўна i iншыя, на iншых планетах. З таго часу, як чалавек навучыўся думаць, з таго часу, як ён навучыўся выказваць думкi словамi або пiсьмова, ён адчувае, што побач з iм iснуе нейкая таямнiца, недаступная яго грубым i недасканалым органам пачуццяў. Чалавек iмкнецца кампенсаваць слабасць пачуццяў напружаннем свайго розуму. Калi гэты розум быў яшчэ ў зародкавым стане, залежнасць чалавека ад нябачных з'яў прыняла проста жахлiвыя формы. Якраз тады нарадзiлiся народныя вераваннi ў звышнатуральнае, легенды, духi, феi, гномы, прывiды.
|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|