Тамтэй (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 21 из 31

- Мне канец! Нехта валодае маёй душой i загадвае ёй! Нехта кiруе ўсiмi маiмi ўчынкамi, рухамi, думкамi. Я ўжо не належу сам сабе, я толькi пакорлiва i спалохана гляджу на ўсё тое, што раблю. Я хачу паехаць - i не магу. ЁН не хоча - i я ашалелы застаюся сядзець у фатэлi, ён прымушае мяне. Я хачу аднаго - устаць, прыўзняцца, каб толькi ўпэўнiцца ў сабе. Але я не магу! Мяне нiбы прыкулi да фатэля, а яго - прыклеiлi да падлогi так, што нiякая сiла нас не адарве.

Пасля раптам я павiнен, ПАВIНЕН iсцi ў дальнi куток саду, збiраць трускаўкi i есцi iх. I я iду. Збiраю трускаўкi i ем iх! О, Божа! Божа мой! Цi ёсць Бог? Калi ёсць - хай вызвалiць мяне! Хай ратуе мяне! Даруе мне! Злiтуецца! Выратуе! О! Якiя пакуты! Якi жах!

15 жнiўня. - Пэўна, у такiм самым стане была мая кузiна, калi яна прыйшла да мяне пазычыць пяць тысяч франкаў. У яе ўвайшла чужая воля, нiбы другая душа, паразiтычная i ўладарная. Цi, можа, ужо настае канец свету?

Але якi ж ён, гэты нябачны, непазнавальны бадзяка з пароды звышнатуральных, што мною кiруе?

Значыць, нябачнiкi iснуюць! Тады чаму яны нiколi яшчэ, як створаны свет, нiкому не з'яўлялiся гэтак ясна, як мне? Я нiколi не чытаў нiчога, што нагадвала б тое, што адбылося ў маiм доме. О, каб я толькi мог яго пакiнуць, каб я мог пайсцi адсюль, уцячы i не вярнуцца. Я б уратаваўся, але я не магу.

16 жнiўня. - Сёння я здолеў вырвацца ад яго на дзве гадзiны, як вязень, якi выпадкова заўважае, што дзверы ў яго камеры адчыненыя. Раптам я адчуў, што я вольны, а ЁН недзе далёка. Я загадаў хутка запрэгчы коней i паехаў у Руан.

|< Пред. 19 20 21 22 23 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]