Тамтэй (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
23 из 31
Хто на iх жыве? Якiя там краявiды, жывыя iстоты, жывёлы, раслiны? Цi ведаюць жыхары тых далёкiх сусветаў больш за нас? Цi могуць яны тое, што мы не можам? Цi бачаць яны нешта такое, пра што мы не ведаем? Можа, калi-небудзь хтосьцi з iх праляцiць праз космас, высадзiцца на нашай Зямлi i заваюе яе, як некалi нарманы пераплылi праз мора i заняволiлi слабейшыя за iх народы.
Мы такiя слабыя, бяззбройныя, недасведчаныя i маленькiя на нашай планеце, на гэтым зярнятку бруду, разведзеным у кропельцы вады.
З гэткiмi думкамi я i заснуў пад свежым начным ветрыкам.
Аднак, паспаўшы хвiлiн сорак, я расплюшчыў вочы. Нейкае невядомае, няяснае i незвычайнае пачуццё абудзiла мяне. Спачатку я нiчога не ўбачыў, пасля мне раптам здалося, што ў кнiзе, што засталася разгорнутая на стале, сама па сабе перагарнулася старонка. Я здзiвiўся i стаў чакаць. Хвiлiны праз чатыры я ўбачыў на свае вочы, як наступная старонка паднялася i адкiнулася на папярэднюю, нiбы перагорнутая нябачным пальцам. Мой фатэль быў пусты цi здаваўся пустым. Але я зразумеў, што ЁН быў там, сядзеў у маiм фатэлi i чытаў. Адным шалёным скачком, як скача раз'юшаны звер, кiдаючыся на свайго ўтаймавальнiка, я пераскочыў праз увесь пакой, каб схапiць яго, задушыць, забiць!.. Але калi я ўжо быў побач з фатэлем, ён раптам упаў, быццам нехта ўцёк у мяне з-пад носа... Стол пахiснуўся, лямпа ўпала i патухла. Акно раптам зачынiлася, быццам нейкi злачынец скокнуў у ноч, бразнуўшы аканiцамi.
Значыць, ён уцёк, ён спалохаўся мяне! Дык... тады...
|< Пред. 21 22 23 24 25 След. >|