Тамтэй (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
27 из 31
Наша цела жыве, як раслiна, як жывёла, яно з цяжкасцю жывiцца паветрам, травой, мясам, яно - жывы механiзм, падуладны хваробам, нявечанням, гнiенню, дрэнна адладжаны, наiўны i дзiўны, ненатуральна няўдалы. Наш арганiзм - нязграбнае вытанчанае стварэнне, чарнавы эскiз нейкай разумнейшай i дасканалай iстоты.
Нас так мала на гэтым свеце, пачынаючы ад вустрыцы i канчаючы чалавекам. Дык чаму не можа з'явiцца яшчэ адна iстота, калi прайшоў час, дастатковы для з'яўлення новага вiду?
Чаму ж не можа з'явiцца яшчэ адна iстота? Чаму ж не могуць з'явiцца новыя, зусiм iншыя дрэвы з вялiзнымi кветкамi, якiя б ззялi i поўнiлi пахам цэлыя краiны? Чаму б не з'явiцца новым рэчывам апроч агню, паветра, зямлi i вады? Iх чатыры, усяго толькi чатыры, гэтых жыццядайных пачаткаў усяго iснага! Як шкада, што iх не сорак, не чатырыста, не чатыры тысячы! Якое ўсё навокал беднае, нiкчэмнае, убогае, скупа дадзенае, абыякава прыдуманае, з цяжкасцю зробленае! Во - слон, гiпапатам - якая грацыя! Вярблюд - якая элегантнасць!
Вы спытаецеся: а матылёк? Жывая кветка, якая лётае. Але я ўяўляю матылька велiчынёй з сотню сусветаў, з крыламi, што я не магу нават выказаць iх формы, прыгажосцi, колеру, руху. Але я яго бачу... ён лётае мiж зорак, агортваючы iх свежасцю i духмянасцю. А людзi там, угары, глядзяць на яго з замiлаваннем i захапленнем!..
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Што са мною робiцца? Гэта ён, ён, Тамтэй, ён гняце мяне, ён падказвае мне гэтыя вар'яцкiя думкi! Ён ува мне, ён робiцца маёй душой. Я заб'ю яго!
19 жнiўня. - Я заб'ю яго! Я яго бачыў! Учора я сеў за стол i прыкiнуўся, што нешта вельмi ўважлiва пiшу.
|< Пред. 25 26 27 28 29 След. >|