Тамтэй (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 28 из 31

Я ведаў, што ён будзе хадзiць вакол мяне, зусiм побач, так блiзка, што можна будзе памацаць, схапiць яго. I тады... тады ў безнадзейнай роспачы я збяру ўсю сваю моц i рукамi, каленямi, грудзямi, iлбом, зубамi я задушу яго, расцiсну, увап'юся ў яго, раздзяру на шматкi.

Я пiльнаваў яго, напружыўшы да немагчымага ўсе пачуццi.

Я запалiў быў дзве лямпы i восем свечак, быццам спадзеючыся хутчэй яго заўважыць у гэткай светласцi.

Проста перада мной стаiць мой стары дубовы ложак, справа - камiн, злева дзверы, якiя я шчыльна замкнуў, патрымаўшы доўгi час адчыненыя, каб завабiць яго. Ззаду - высачэзная шафа з люстрам, перад якiм я кожнага дня галюся, адзяюся i ў якiм я разглядваю сябе з галавы да ног кожнага разу, калi я яго мiнаю.

Так я i сядзеў, прыкiдваючыся, што пiшу, каб увесцi яго ў зман, бо ён таксама сачыў за мною. I раптам я адчуў, я быў упэўнены, што ён чытае з-за майго пляча, што ён там, побач з маiм вухам.

Я ўскочыў, выставiўшы рукi, i павярнуўся так хутка, што ледзь не ўпаў. I што? Было светла, як удзень, але я не ўбачыў сябе ў люстры! Яно было пустое, яснае, глыбокае, поўнае святла! Мяне там не было, хоць я стаяў насупраць! Я глядзеў, вытрашчыўшы вочы, на чыстае шкло i баяўся падысцi блiжэй. Я баяўся паварушыцца, хоць i адчуваў, што ён недзе тут, што ён зноў уцячэ, той, чыё нябачнае цела паглынула маё адлюстраванне.

|< Пред. 26 27 28 29 30 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]