Тамтэй (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 3 из 31

Нашы вушы падманваюць нас, бо толькiператвараюць вiбрацыю паветра ў гукавыя сiгналы. Гэта феi, якiя нейкiм цудам робяць з рухаў паветра гукi, i гэтая метамарфоза нараджае музыку, нямыя прыродныя рухi робяцца спевамi... Наш нюх вельмi слабы, намнога слабейшы за сабачы... З нашым адчуваннем смаку мы нават не можам вызначыць век вiна!

Каб мы толькi мелi iншыя органы, якiя б падаравалi нам iншыя цудоўныя ператварэннi, колькi б рэчаў мы яшчэ адкрылi вакол нас!

16 траўня. - Я папраўдзе захварэў! А яшчэ месяц таму я так добра сябе адчуваў! У мяне гарачка, страшная гарачка, цi хутчэй нейкi гарачкавы неўроз, ад якога мая душа пакутуе не менш, чым маё цела. Мяне ўвесь час турбуе жахлiвае прадчуванне нейкай неадступнай небяспекi, страх перад блiзкiм няшчасцем, наблiжэннем смерцi, i адчуванне гэтае - вынiк дзеяння нейкай яшчэ невядомай хваробы.

18 траўня. - Толькi што я схадзiў да свайго лекара, бо апошнiмi начамi я не мог заснуць. Ён выявiў у мяне пачашчаны пульс, пашырэнне зрэнкаў, паслабленне нерваў, але не ўбачыў нiякiх трывожных сiмптомаў i параiў мне прымаць душ i пiць бромiсты калiй.

25 траўня. - Нiякiх зменаў! Мой стан сапраўды вельмi дзiўны. З наблiжэннем вечара мяне апаноўвае незразумелая трывога, быццам ноч тоiць у сабе страшную небяспеку. Я хутка вячэраю, пасля спрабую чытаць, але не разумею нiводнага слова, я ледзь распазнаю лiтары. Я ўстаю i пачынаю хадзiць па пакоi, мяне гняце нейкi няясны i неадчэпны страх, я баюся спаць, баюся класцiся ў ложак.

Недзе а дзесятай гадзiне я паднiмаюся ў спальню.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]