Тамтэй (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
30 из 31
I раптам я зразумеў, штоён круцiцца недзе вакол мяне, што ён таксама баiцца, што ён загадвае, каб я яму адчынiў. Я ледзь не саступiў, але не саступiў, а, прыцiснуўшыся да дзвярэй, трошкi прачынiў iх якраз настолькi, каб праскочыць самому. Я быў перакананы, што ён не паспеў праслiзнуць разам са мною. Я зачынiў яго ў пакоi. Якое шчасце! Ён быў у маiх руках! Я збег па сходах у салон, што пад маiм пакоем, узяў абедзве лямпы i вылiў з iх увесь алей на дыван, на мэблю, паўсюль. Пасля я падпалiў i ўцёк, добра зачынiўшы вялiкiя ўваходныя дзверы.
Я схаваўся ў глыбiнi саду, у зараснiку лаўру. Чакаць давялося так доўга! Я пачаў ужо думаць, што агонь патух сам або ён яго патушыў. I тут раптам адно акно на першым паверсе лопнула пад нацiскам пажару, i полымя, вялiкае чырвона-жоўтае, доўгае, мяккае, пяшчотнае полымя ўзнялося ўздоўж белага муру аж да даху i пачало цалаваць яго. Па дрэвах, па галiнах, па лiсцi прабеглi водблiскi полымя i дрыжыкi страху. Птушкi прачнулiся, сабака пачаў выць. Здавалася, што пачынае днець! Выбухнулi яшчэ два акны, i я ўбачыў, што нiжняя частка майго дома ператварылася ў вялiзнае, страшнае вогнiшча. I тут начную цiшыню разарваў жахлiвы, немы, прарэзлiвы жаночы крык, i расчынiлiся дзве мансарды. Я забыўся пра маiх слуг! Я бачыў iх ашалелыя твары, яны махалi рукамi!..
I тады, ашалеўшы ад страху, я кiнуўся бегчы ў вёску з крыкам: "Ратуйце! Ратуйце! Пажар! Пажар!" Па дарозе я сустрэў людзей, якiя ўжо беглi сюды.
|< Пред. 27 28 29 30 31 След. >|