Тамтэй (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 4 из 31

Увайшоўшы, я замыкаюся на два абароты, зачыняю дзверы на засаўкi. Я баюся... Чаго?.. Дагэтуль я не баяўся нiчога... Я адчыняю шафу, заглядаю пад ложак, слухаю... Цi не дзiўна, што нейкая маленькая немач, парушэнне кровазвароту, раздражненне нервовай сiстэмы, лёгкi прылiў крывi да галавы, зусiм незаўважнае парушэнне ў дзейнасцi нашага недасканалага i далiкатнага арганiзма можа зрабiць найвесялейшага з людзей меланхолiкам, найсмялейшага - баязлiўцам? Пасля я кладуся ў ложак i чакаю сну, як асуджаны на смерць чакае ката. З жахам чакаю я яго прыходу, сэрца маё б'ецца, ногi дрыжаць, усё маё цела сцiскаецца пад цёплай коўдрай аж да моманту, калi я раптам падаю ў сон - гэтаксама ныраюць у вiр, каб утапiцца. Я ўжо нават не заўважаю, як сон прыходзiць да мяне. Ён падступна хаваецца недзе побач, пiльнуе, каб схапiць мяне за галаву, заплюшчыць мне вочы, знiшчыць мяне.

Я сплю доўга - дзве цi тры гадзiны, - пасля мяне пачынае душыць жах. Я добра адчуваю, што ляжу i сплю... Я гэта адчуваю i ведаю гэта... Я адчуваю таксама, як нехта падыходзiць, глядзiць на мяне, абмацвае мяне, залазiць у ложак, кленчыць у мяне на грудзях, бярэцца рукамi за шыю i сцiскае, сцiскае з усяе моцы, каб задушыць мяне.

Я спрабую адбiвацца, але мяне нiбы звязвае тое страшнае бяссiлле, што паралiзуе нас у сне, я хачу закрычаць - i не магу, хачу паварухнуцца - i не магу, нялюдскiмi намаганнямi, задыхаючыся, я спрабую павярнуцца, скiнуць гэтую iстоту, што душыць, расцiскае мяне - i не магу!

I раптам я прачынаюся, ледзь не звар'яцелы, увесь у поце.

|< Пред. 2 3 4 5 6 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]