Тамтэй (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
6 из 31
I, о Божа! зразумеў, што не ведаю, з якога боку я прыйшоў! Дзiва! Такое дзiва! Я напраўду зусiм заблытаўся. Пайшоў урэшце ў правы бок i выйшаў на дарогу, па якой я быў зайшоў у лес.
3 чэрвеня. - Ноч была невыносная. Мне трэба на пару тыдняў некуды з'ездзiць. Маленькае падарожжа павiнна мне пайсцi на дабро.
2 лiпеня. - Я вярнуўся. Здаровы. Зрэшты, вандроўка была выдатная. Я пабачыў гару Сэн-Мiшэль, дзе я нiколi яшчэ не быў.
Якое вiдовiшча адкрываецца вачам вандроўнiка, якi прыязджае ў Аўранш надвячоркам! Сам горад стаiць на ўзгорку. Мяне правялi ў гарадскi парк у самым канцы горада, i там я ўскрыкнуў ад захаплення. Перада мною, як скiнуць вокам, распасцiралася вялiзная бухта мiж двух берагоў, якiя адыходзiлi ў далячынь i знiкалi ў смузе. Пасярэдзiне гэтай вялiкай жоўтай бухты пад зiхатлiва залацiстым небам змрочна ўздымалася сярод пяскоў дзiўная спiчастая гара. Сонца ўжо зайшло, i на вячэрнiм гарызонце вырысоўваўся сiлуэт гэтай фантастычнай скалы з не менш фантастычнай будынiнай на вяршынi.
Як толькi развiднела, я накiраваўся да яе. Быў адлiў, як i напярэдаднi. Я паволi наблiжаўся да гары, i перада мною вырастаў дзiвосны кляштар. Праз некалькi гадзiн я прыйшоў да гары - вялiзнай крушнi камянёў. На ёй была маленькая вёсачка, а над усiм высiлася вялiкая царква. Я падняўся вузенькай вулкай i ўвайшоў у гэтую самую прыгожую гатычную пабудову на зямлi, вялiкую, як горад, поўную нiзенькiх пакояў, амаль расцiснутых пад скляпеннямi i высокiмi галерэямi, якiя трымалiся на далiкатных калонах.
|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|