У балоце (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
1 из 4
---------------------------------------------
Колас Якуб
У балоце (на белорусском языке)
Якуб Колас
У балоце
I
Загразла ў балоце панская брычка разам з панскаю сям'ёю, слугамi, коньмi, з усiм панскiм скарбам. Урэзалася яна ў гразь па самыя калодкi, засела на сярэдзiне балота. Паляглi на чэравах конi i... нi тпррру!.. нi но!
Нiхто не чакаў такога здарэння. Сядзяць паны, як мурашкi, на купiне сярод лужыны. Бяда прылучылася, нiбы з грому. Але не век жа сядзець, злажыўшы рукi, трэба ж даваць якую раду. Першы апомнiўся пан i ўзяўся за работу. Перш-наперш трэснуў ён кулаком фурману ў спiну, вылаяўся на ўсё балота i пусцiў у ход усю машыну. Фурман, узяўшы пугу, высвенцаў конi. Конi задрыгалi нагамi, заварушылiся з аднаго боку на другi, i... машына стала.
Ясна, што трэба злазiць з воза. Злез фурман, слугi, пан, панi, паненкi. Месяцца па гразi, як мухi па смятане, тупаюць вакол брычкi, бядуюць, вохкаюць, ахкаюць. Адзiн радзiць тое, другi - другое; крычаць, таўкуцца, - толькi рэха ходзiць па балоце.
Больш за ўсiх працаваў фурман: ён махаў рукамi, аддаваў каманду, аж сам пан пачуў нейкi страх i скакаў пад фурманову дудку.
- Пхайце ззаду! - крыкнуў фурман ва ўсё горла i сам уляпiўся за аглоблю.
Пан упёрся плячом збоку; лёкай, панi i паненкi ззаду пхалi.
- Рразам! - крыкнуў фурман.
Нiхто не разлiчыў свае сiлы: панi так моцна налягла, што ў гразь уляцела па каленi; фурман сарваўся з аглоблi i ляпнуўся чэравам у балота, аж капялюш з галавы скiнуўся.
|< 1 2 3 4 След. >|