У балоце (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница:
3 из 4
Яны сталi распытвацца: як?чаму? чаго? цi не выпiўшы быў фурман?
Адзiн разглядаў панскую брычку, шараваў рукою, хвалiў, што добра памалёвана.
- Ну, хлопцы, годзе языкi мянцiць! - сказаў стары Пятрусь. - А то i сонца нам зойдзе ў балоце. Бярэцеся!
- Бярэцеся? Куды ж ты возьмешся?
- I як ты ездзiш, каб ты жыватом ездзiў? Дзе твае вочы? - накiнуўся Антось на фурмана.
- А ты не лайся...
- Не лайся, не лайся! - перакрывiў яго Антось. - Дурня павучыць не шкодзiць.
- Калi прыйшоў памагаць, то памагай, бо вас нiхто не прасiў, мы i самi выратуемся, - важна сказаў пан.
- Годзе, хлопцы, сварыцца, - умяшаўся зноў стары Пятрусь. - Грыгор! камандуй ты.
З сялянскай чарады выступiў Грыгор, шыракаплечы, з рудою барадою.
III
Грыгор борзда павёў рэй.
- Хлопцы, адвернем наўперад брычку. Ну, жыва! Вы, Антось, Яська, Базыль i Кiрыла, бярыце збоку, а ты, Iгнась, Карусь, Данiла, i ты, Алесь i Гаўрыла, - з другога. О, так! А цяпер ты, Гiлёрык i Хлёрка, пад зад падтрымайце. Ну, рразам!
Мужчыны дружна падхапiлi каляску i адвярнулi, але, адварочваючы, выкiнулi панскае сядзенне, адкуль пасыпалiся бутэлькi з выпiўкамi i вяндлiна, заверчаная ў паперу.
- Мядзведзi вы! - крыкнуў пан. - Толькi шкоды наробiце.
- Эх, пане, дзе чубы трашчаць, там i пэйсы ляцяць, - сказаў Грыгор.
- Пусцi свiнню пад стол, то яна захоча i на стол, - не вытрымаў фурман.
- Ну, годзе! - работа не скончана, - камандаваў Грыгор. - Адцягнем покi што брычку, а перадок няхай тут пабудзе.
|< Пред. 1 2 3 4 След. >|