У моры (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
2 из 7
Пад бясконцымi ўдарамi рэзкiх, салёных вятроў Ла-Манша ён нястомна працуе ў моры, на надзьмутых ветразях цягнучы збоку вялiзную сетку, якая шкрабе дно акiяна, адрывае i валочыць за сабой усялякiх жывёлiн, што паснулi сярод скал, пляскатых рыб, што папрытульвалiся да жвiру, цяжкiх крабаў з крукастымi клюшнямi, гамараў з вострымi вусамi.
Калi дзьме не вельмi моцны вецер i спакайнеюць хвалi, судна пачынае ловы. Яго сетка, умацаваная на доўгай, абабiтай бляхаю жардзiне, спускаецца на двух канатах, якiя слiзгочуць па калаўротах з абодвух канцоў судна. I траўлер, дрэйфуючы па волi ветру i плынi, цягне за сабой гэтую прыладу, якая пустошыць i вынiшчае марскiя нiвы.
На борце разам з Жавэлем былi яго малодшы брат, чатыры рыбакi i юнга. Калi выходзiлi з Булонi на ловы, стаяла яснае надвор'е.
Аднак неўзабаве ўзняўся вецер, i яго шалёныя шквалы прымусiлi траўлер кiнуцца наўцёкi. Яны падышлi да берагоў Ангельшчыны, але ўздыбленае мора абрушвалася на скалы, кiдалася на сушу, i ўвайсцi ў гавань магчымасцi не было. Невялiчкае судна зноў выйшла ў мора i вярнулася да берагоў Францыi. Навальнiца па-ранейшаму не давала магчымасцi прайсцi мiж молаў, яна агарнула пенай, грукам i небяспекай усе падыходы да якога-колечы прыстанку.
Траўлер iзноў павярнуў назад, закуляўся па марскiх валах, загайдаўся, захiстаўся, захлынаючыся пад моцнымi ўдарамi хваляў, але, не зважаючы на гэта, бадзёры, звыклы да бур, якiя яго часам прымушалi па пяць-шэсць дзён блукаць мiж дзвюх суседнiх краiн, не маючы магчымасцi прыстаць да якога-небудзь берага.
Нарэшце, калi судна было ў вольным моры, ураган утаймаваўся, i, хоць хвалi былi яшчэ даволi высокiя, гаспадар загадаў закiнуць сетку.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|