У моры (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 3 из 7



I вось вялiзная рыбацкая прылада была перакiнута цераз борт, i рыбакi двое на носе i двое на карме, - круцячы калаўроты, пачалi выпускаць канаты, якiя яе трымалi. Раптам сетка даткнулася да дна, малодшы Жавэль, якi стаяў на носе i кiраваў спускам сеткi, пахiснуўся, i яго рука апынулася памiж канатам, якi на хвiлiну аслабiўся ў момант штуршка, i калаўротам, па якiм той слiзгаў. Жавэль зрабiў адчайнае намаганне, спрабуючы другой рукой падняць канат, але сетка ўжо адышла, i напяты канат не паддаваўся.

Скурчыўшыся ад болю, ён пачаў крычаць. Усе збеглiся. Старэйшы брат пакiнуў стырно. Усе налеглi на канат, намагаючыся выслабанiць зацiснутую руку. Але ўсё было дарэмна. "Трэба рэзаць", - сказаў адзiн матрос i выняў з кiшэнi доўгi нож, якi мог бы за два ўдары выратаваць руку малодшаму Жавэлю.

Але рэзаць канат азначала згубiць сетку, а сетка каштавала грошай, шмат грошай - паўтары тысячы франкаў; i належала яна Жавэлю-старэйшаму, якi шанаваў свой набытак.

З сэрцам, поўным роспачы, ён крыкнуў: "Не, не рэж, чакай! Зараз, я павярну бокам да ветру". Ён пабег да стырна i рэзка павярнуў яго.

Але судна падпарадкоўвалася з вялiкаю цяжкасцю, паралiзаванае сеткай, яно страцiла рухавасць, i, акрамя таго, яго несла ветрам i плынню.

Сашчапiўшы зубы, Жавэль-малодшы ўкленчыў, вочы яго блукалi. Ён маўчаў.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]