У моры (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 5 из 7



Калi ўжо падплывалi да Булонi, наляцеў новы парыў ветру; невялiчкае судна зноў шалёна загойсала, пачало падскокваць i куляцца, трасучы параненага небараку.

Настала ноч. Навальнiца не ўтаймоўвалася да свiтанку. Калi ж сонца ўзышло, яны зноў убачылi ўзбярэжжа Ангельшчыны, але мора было ўжо не такое грознае, i яны, лавiруючы, паплылi да Францыi.

Надвячоркам Жавэль-малодшы паклiкаў прыяцеляў i паказаў iм чорныя плямы, брыдкую адзнаку гнiення на той частцы рукi, якая ўжо ледзь трымалася.

Пазiраючы на iх, рыбакi выказвалi свае думкi.

- Напэўна-такi, вогнiк, - меркаваў адзiн.

- Мо трэба б яе салёнай вадой, - прапанаваў Другi.

Прынеслi салёнай вады i палiлi рану. Паранены ўвесь збялеў, заскрыгатаў зубамi, скурчыўся, але не закрычаў.

Калi пякота сцiхла, ён сказаў брату: "Дай нож".

Той падаў.

- Трымай мне руку на вiсу, выпрастай, так, цяпер цягнi.

Усё было зроблена, як ён прасiў.

Тады ён сам узяўся рэзаць. Ён рэзаў пацiху, з развагай, адцiнаючы астатнiя жылы вострым, як галец, лязом; нарэшце ад рукi засталася адна кукса. Ён глыбока ўздыхнуў i прамовiў:

- Так было трэба. Усё роўна ўжо ёй быў гамон.

Мяркуючы па ўсiм, яму палегчала, ён дыхаў цяпер вальней. I зноў пачаў палiваць ваду на абсечаны кавалак, якi застаўся замест рукi.

Ноч здарылася лiхая, i падысцi да берага па-ранейшаму было немагчыма.

Калi развiднела, Жавэль-малодшы ўзяў сваю адцятую руку i доўга яе разглядаў. Праявы гнiення былi вiдавочныя.

|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]