У моры (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
6 из 7
Прыяцелi таксама падышлi паглядзець, перадавалi яе адзiн аднаму, мацалi, круцiлi, нюхалi.
Брат сказаў:
- Ну, усё, трэба выкiнуць яе ў мора.
Але Жавэль-малодшы незалюбiў:
- Э, ну не! Ну ўжо не! Не дам! Тут ужо мне вырашаць - цi не? - рука мая!
Ён узяў руку i паклаў яе памiж ног.
- Усё роўна ж яна згнiе, - сказаў старэйшы.
Тады параненаму прыйшла iдэя. Каб захаваць рыбу падчас доўгiх вандраванняў у моры, яе кладуць у бочкi з соллю. Ён спытаўся:
- А што, калi яе пакласцi ў лёк?
- Але, праўда, - згадзiлiся астатнiя.
Адну з бочак, ужо поўную ўловам апошнiх дзён, апаражнiлi i на самае дно паклалi руку. Зверху яе засыпалi соллю, а потым адну за адной заклалi рыбу назад.
Адзiн з матросаў пажартаваў:
- Толькi не прадаць бы яе на кiрмашы.
Усе засмяялiся, маўчалi толькi два Жавэлi.
Вецер дзьмуў гэтак жа моцна. I яны зноў лавiравалi непадалёку ад Булонi сама да дзесятай гадзiны наступнага дня. Паранены бесперастанку абмываў рану вадой.
Час ад часу ён уставаў i пачынаў хадзiць туды-сюды па судне.
Стоячы каля стырна, яго брат сачыў за iм i моўчкi кiваў галавой.
Нарэшце яны ўвайшлi ў порт.
Лекар агледзеў рану i сказаў, што справа iдзе на папраўку. Ён наклаў глухую павязку i прызначыў адпачынак. Але Жавэль не захацеў легчы ў ложак, не забраўшы сваёй рукi, i паспяшаўся ў порт, каб знайсцi бочку, якую пазначыў крыжам.
Пры iм бочка была вывернута, i ён зноў завалодаў кавалкам свайго цела, якi добра захаваўся ў лёку, зморшчыўся, пасвяжэў.
|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|