Уяыны мастак (на белорусском языке)   ::   Пармелен Элен

Страница: 14 из 16

Справы могуць пайсцi трохi горш, нават значна, але пры тых рэцэнзiях у друку, якiя вы мелi на працягу двух гадоў, тых цэнах, якiя на вас былi, i выстаўках, нават калi справы пойдуць значна горш, то ў гэтым няма нiчога драматычнага. Цяпер наогул мала хто прадае.

- Сачыце за распродажам васемнаццатага, - сказаў Дуаен.

Увечары галубы з яблыкамi мелi неверагодны поспех, а калекцыя Элы папоўнiлася чатырма невялiчкiмi кактусамi. Але Дуаену было не па сабе. Жуж званiў, што яму прапаноўваюць карцiну Дуаена па не такой ужо i вялiкай цане. А Муаўр з абурэннем распавядаў, што адзiн маклер прапанаваў яму два мiльёны за палатно, за якое летась даваў у тры разы больш.

- Я не хацеў прадаваць, - сказаў Муаўр, - нашае шчасце, што мы не практычныя людзi.

Усе замаўчалi i задумалiся. Прыйшоў Партэн, хоць ён па-ранейшаму ненавiдзеў Муаўра. Ён лiчыць, што трэба цясней згуртавацца. Ён чуў, што пра Дуаена кажуць небяспечныя рэчы. Хаця ўсе яны старанна трымалiся ў баку ад палiтыкi, але не маглi не думаць, што нейкi час у iх на сценах вiселi карцiны iхняга сябра, якiя сталi скарбамi i якiя цяпер рабiлiся тым, чым былi, цi амаль тым, калi так будзе працягвацца.

- Гэта проста жахлiва, уся гэтая спекуляцыя... - сказаў Партэн. - Людзi ставяцца да мастакоў, як да акцый на бiржы. Грошы не павiнны нiколi быць замяшаныя тут.

- На нашых вачах нiкчэмнасцi, мастакi накшталт Кервэна, страшэнна паднялiся ў цане, - сказаў Муаўр. - Я нiчога не маю супраць бедалагi, вечны яму спакой, але ж гэты жывапiс, у сутнасцi, не ўяўляе сабой нiчога, нiчога, нiчога.

- Хто гэта? - спытаўся Дуаен.

- Яшчэ крыху соўсу? - сказала Эла.

|< Пред. 12 13 14 15 16 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]