Вершник на скрыни (на белорусском языке) :: Кафка Франц
Страница:
2 из 4
Па прамерзлым завулку iмчу роўнаю рыссю, раз-пораз узлятаючы да другога паверха i нi разу не знiжаючыся да дзвярэй. I найвышэй я ўзлятаю перад скляпеннем гандляровай пiўнiцы, дзе ён вунь якраз прысеў каля невялiчкага стала i нешта сабе пiша; а каб уседзець у гэтай гарачынi, нават адчынiў дзверы.
- Гэй, гандляр! - крычу я выстылым на марозе голасам, хапатлiва дыхаючы, а праз гэта - увесь у воблаках пары. - Калi ласка, гандляр, дай мне трошкi вугалю. Мая скрыня ўжо такая пустая, што я магу на ёй ездзiць верхам. Будзь такi ласкавы. Як толькi змагу, я заплачу табе за ўсё.
Гандляр настаўляе руку каля вуха.
- Што я чую? Цi не памыляюся? - пытаецца ён праз плячо ў сваёй жонкi, якая, седзячы на прымурку, нешта робiць на прутках. - Цi не памыляюся? Клiент.
- Я нешта нiчога не чую, - адказвае кабета, спакойна дыхаючы над пруткамi, добра нагрэтая ў спiну.
- Вядома ж, - крычу я. - Гэта я, той самы ваш даўнi i верны клiент; толькi вось сёння няма нi шэлега ў кiшэнi.
- Жонка, - гаворыць гандляр, - нехта там ёсць. Я не магу тут намылiцца. То, мусiць, даўнi, вельмi даўнi клiент - той, што ўмее так пранiклiва прамаўляць да сэрца...
- Што ў цябе? - кажа кабета, кiдаючы на хвiлю работу i прыцiскаючы вязанне да грудзей. - Нiкога там няма, на вулiцы пуста, усiх нашых клiентаў мы забяспечылi; нам можна на некалькi дзён зачынiць краму i крыху перадыхнуць.
- Але ж я сяджу тут, на скрынi, - крычу я да iх, i нячулыя слёзы халоднай зiмы засцiлаюць мне вочы. - Прашу вас, паглядзiце ўгору, i вы адразу мяне ўбачыце. Мне трэба ўсяго адзiн шуфель, а калi насыплеце два, дык шчасцю майму не будзе мяжы.
|< Пред. 1 2 3 4 След. >|