Вяртанне (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
1 из 7
---------------------------------------------
Де Мопассан Ги
Вяртанне (на белорусском языке)
Гi дэ Мапасан
Вяртанне
Пераклад: Сяргей Мурашка
Нiзкiя хвалi аднастайна хвошчуць бераг. Белыя хмаркi таропка бягуць па бяскрайнiм небасхiле, падхопленыя рэзкiм ветрам, быццам чайкi. А ўнiзе, на дне лагчыны, якая спускаецца да мора, грэецца на сонцы вёска.
На далёкiм канцы пры дарозе адзiнока стаiць хата Мартэн-Левекаў. Гэта маленькая рыбацкая мазанка пад страхою з мяцёлкай блакiтнага касачу на вiльчыку. Да ганка прыткнуўся маленькi, з лапiк, агарод, дзе расце цыбуля, некалькi качаноў капусты, пятрушка i цьмянец. Жываплот адгароджвае яго ад дарогi.
Мужчына цяпер у моры, а жанчына нацягнула на сцяне шырокую бурую сетку, падобную на вялiзнае павуцiнне, i цыруе вочкi. Каля веснiчак у адкiнутым назад i прыстаўленым бiльцам да плота плеценым крэсле сядзiць дзяўчынка чатырнаццацi гадоў i латае пералатаную бядняцкую бялiзну. Другое дзяўчо, на год маладзейшае, гушкае на руках дзiця, якое яшчэ не ўмее нi хадзiць, нi гаварыць; а двое малых - двух i трох гадоў - сядзяць проста на зямлi носам у нос, грабуцца ў зямлi нязграбнымi ручкамi i кiдаюцца адно аднаму ў твар пяском.
Усе маўчаць. Толькi немаўля не можа заснуць i ўсё кугакае. На акне дрэмле кот, а пад сцяною красуецца ляўконiя, i над прыгожай купкай яе белых кветак зумкае мушыны рой.
Дзяўчынка, што шые каля веснiчак, клiча:
- Матуля!
Мацi адказвае:
- Чаго табе?
- Зноў ён.
|< 1 2 3 4 5 След. >|