Вяртанне (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
2 из 7
Абедзве непакояцца ад самай ранiцы, бо нейкi чалавек швэндаецца вакол хаты: стары чалавек падобны на жабрака. Яны заўважылi яго, калi хадзiлi праводзiць бацьку на карабель. Ён сядзеў на краi рова насупраць iх дзвярэй. I калi яны вярнулiся з берага, ён усё сядзеў там i глядзеў на дом.
З выгляду ён быў хворы i вельмi гаротны. Чалавек не ўставаў з месца цэлую гадзiну, але, заўважыўшы, што да яго прыглядаюцца, як да злодзея, падняўся i, кульгаючы, пайшоў.
Але неўзабаве яго марудная i стомленая постаць паказалася другi раз, i ён зноў сеў, толькi крыху зводдаль, быццам сцерагчы iх.
Мацi з дочкамi спалохалiся. Асаблiва трывожылася мацi, бо па натуры была палахлiвая, а таксама ад таго, што яе муж Левек меўся вярнуцца толькi за поўнач.
Яе мужа звалi Левек, а яе - Мартэн, i iх ахрысцiлi Мартэн-Левекамi. I вось чаму: першы раз яна выйшла за марака Мартэна, якi штолета плаваў да Ньюфаўндленда лавiць траску.
За два гады жыцця яна нарадзiла дзяўчынку i шосты месяц хадзiла другою, калi мужаў карабель "Дзве сястры" - трохмачтавiк з Дзьепа - недзе знiк.
Нiхто больш нiколi не чуў пра яго, нiводзiн марак, якi ступiў на яго палубу, не вярнуўся, i ўсе палiчылi, што ён загiнуў.
Мартэнава жонка дзесяць гадоў чакала мужа i ў змаганнi з галечай гадавала двое дзяцей. Аднойчы мясцовы рыбак Левек, якi пасля смерцi жонкi застаўся з сынам на руках, прапанаваў пажанiцца смелай i добрай жанчыне. Яны ўзялi шлюб, i за тры гады ў яе нарадзiлася яшчэ двое дзяцей.
Жыццё iх было горкае i працавiтае.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|