Вяртанне (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 3 из 7

Хлеб каштаваў дорага, а мяса было зусiм рэдкiм госцем у хаце. Парой, падчас зiмовых шквалаў i навальнiц, яны бралi пазыку ў пекара. Нягледзячы на ўсё, дзецi не хварэлi. Вяскоўцы казалi:

- Добрыя яны людзi, Мартэн-Левекi. Мартэн увiшная гаспадыня, а над Левекам рыбака няма.

Дзяўчынка каля веснiчак сказала:

- Мусiць, ён ведае нас. Можа, гэта якi жабрак з Эпрэвiля цi Азбоска.

Але мацi не магла памылiцца. Не, не, ён не тутэйшы!

Чалавек нiбы аслупянеў, пiльна ўглядаючыся на жытло Мартэн-Левекаў; Мартэн узлавалася, ад страху асмялела, схапiла рыдлёўку i выйшла на ганак.

- Што вы тут робiце? - крыкнула яна бадзягу.

Ён хрыпла адказаў:

- Сяджу i дыхаю паветрам! Я што, замiнаю вам?

Яна сказала:

- А чаму гэта вы шпiгуеце за маiм домам?

Той азваўся:

- Я нiкому не раблю зла. Хiба нельга пасядзець пры дарозе?

Жанчына не знайшла, што сказаць, i вярнулася ў хату.

Дзень доўга не канчаўся. Апоўднi мужчына знiк, але а пятай зноў прыйшоў. Вечарам яго таксама не было.

Левек вярнуўся позна ўночы. Яму ўсё расказалi.

- Гэта нейкi прайдзiсвет цi круцель, - заключыў ён. I спакойна лёг спаць, а жонка ўсё думала пра бадзягу, якi так дзiўна прыглядаўся да яе.

Ранiцай задзьмуў моцны вецер, выйсцi ў мора не было як, i марак сеў памагаць жонцы ладзiць сеткi.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]