Вяртанне (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
6 из 7
У мяне двое дзяцей, у цябе трое, у кожнага свае. Жонка? Цi то твая, цi то мая? Будзе, як скажаш, але хата - хата мая, бо гэта бацькаўшчына, у ёй я нарадзiўся, i ўсе паперы ў натарыуса.
А Мартэнiха ўвесь час плакала, хаваючы цiхiя слёзы ў блакiтны прыпол. Абедзве вялiкiя дачкi падышлi блiжэй i трывожна пазiралi на свайго бацьку.
Ён паеў i сам спытаўся:
- Што нам рабiць?
Левек надумаўся:
- Трэба iсцi да кюрэ, ён дарадзiць.
Мартэн падняўся, ступiў да жонкi, а тая кiнулася яму на грудзi i загаласiла:
- Мужычок ты мой! Вярнуўся! Мартэн, мой бедны Мартэн вярнуўся!
I яна абхапiла яго рукамi, раптам наскрозь працятая подыхам мiнулага, болем успамiнаў пра свае дваццаць гадоў i iх першыя абдымкi.
Гэтак жа ўсхваляваны Мартэн цалаваў яе ў каптур. Абое малыя, пачуўшы матчын плач, разам завылi, а немаўля на руках у малодшай Мартэн запiшчала пранiзлiвым, як разладжаная дудка, галаском.
Левек чакаў каля дзвярэй.
- Хадзем, - сказаў ён, - трэба парадкавацца.
Мартэн адпусцiў жонку, а калi ён глядзеў на дачок, яна сказала:
- Пацалуйце вы хоць вашага татку.
Яны падышлi разам, без слёз, здзiўленыя, трохi спалоханыя. I ён кожную цмокнуў у шчаку смачным сялянскiм пацалункам. Немаўля, зусiм блiзка ўбачыўшы чужога, так заплакала, што ледзь не зайшлося.
Мужчыны пайшлi з хаты.
Калi яны мiналi "Карчму гандляроў", Левек прапанаваў:
- Цi не выпiць па шклянцы?
- Можна, - сказаў Мартэн.
|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|