Вязни (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 10 из 14

Вось ён расказвае пра ўсё пану Лявiню, якi бляднее ад хвалявання, звонiць пакаёўцы i загадвае прынесцi мундзiр i зброю. Яна, здавалася, чуе, як на вулiцах б'е барабан. З вокнаў вытыркаюцца перапалоханыя галовы жыхароў. З дамоў выбягаюць у наспех накiнутай апратцы задыханыя дабравольцы, зашпiльваюць партупеi i подбегам прастуюць да дома каменданта.

Пасля атрад на чале з Велягурам выпраўляецца ў дарогу - у ноч, у снег, у лес.

Яна глянула на гадзiннiк. "Яны будуць тут не раней чым праз гадзiну".

Яе нервовае напружанне стала гранiчнае. Кожная хвiлiна здавалася ёй вечнасцю. Так доўга ўсё гэта цягнецца!

Нарэшце настаў час, калi, паводле яе разлiку, французскi атрад павiнен быў дабрацца да леснiчоўкi.

Бэрцiна адамкнула дзверы, намерваючыся паслухаць, цi ёсць ужо хто ў лесе. Раптам яна заўважыла нейкi цень, якi асцярожна рухаўся да хаты. Маладзiца спалохана ўскрыкнула. Але гэта быў яе бацька.

- Яны паслалi мяне глянуць, цi не перайначылася тут што, - сказаў ён.

- Не, нiчога.

Тады стары пранiзлiва i працяжна свiснуў у начную цемру. I неўзабаве памiж дрэў узнiкла нейкая цёмная пляма, якая павольна пасоўвалася да сядзiбы: гэта быў авангард з дзесяцi чалавек.

- Не хадзiце каля прадухi, - бесперастанку папярэджваў Велягур.

I тыя, хто iшоў наперадзе, паказвалi наступным на небяспечную шчылiну-прадуху.

Нарэшце падышла асноўная сiла атрада - усе дзвесце чалавек, i ў кожнага мелася па дзвесце патронаў.

|< Пред. 8 9 10 11 12 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]