Вязни (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 12 из 14

Каб сагрэцца, апалчэнцы распалiлi вялiкiя вогнiшчы з сушняку, i пры перабежцы з аднаго лагера ў другi постаць бегуна асвятлялася полымем.

- Цяпер давай ты, Малуазон! - пачуўся нечы голас.

Малуазон быў таўстун булачнiк, з яго чэрава вечна насмiхалiся таварышы.

Таўстун завагаўся. Пасыпалiся кепiкi. Тады ён набраўся адвагi i пабег, задыхана сапучы, дробным размераным трушком, ад якога трэслася яго пуза.

Увесь атрад рагатаў да слёз.

- Брава, брава, Малуазон! - крычалi апалчэнцы, каб падбадзёрыць бегуна.

Ён адолеў амаль дзве чвэрцi свайго шляху, як раптам з прадухi шуганула доўгая чырвоная пасма полымя. Грымнуў стрэл, i грузны булачнiк з дзiкiм крыкам паляцеў потырч у снег.

Нiхто не кiнуўся яму на дапамогу. Усе няўцямна глядзелi, як ён поўз на карачках па снезе i стагнаў, а калi прамiнуў страшную мясцiну - страцiў прытомнасць.

Куля патрапiла яму акурат у самае мяккае месца.

Па першай разгубленасцi i перапудзе зноў грымнуў смех.

На парозе леснiчоўкi з'явiўся камендант Лявiнь. Ён ужо распрацаваў план атакi.

- Лудзiльшчык Пляншу i яго падручныя! - звонка выгукнуў ён.

Трое чалавек падышлi да яго.

- Паздымайце з хаты вадасцёкi!

Праз чвэрць гадзiны перад камендантам ляжала дваццаць метраў вадасцёкавых труб.

|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]