Вязни (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 2 из 14



Яе мужа забралi ў армiю на самым пачатку прускага нашэсця, i абедзве жанчыны засталiся толькi з бацькам, старым палясоўшчыкам Нiкаля Пiшонам, якi наадрэз адмовiўся пакiнуць сваё жытло i перабрацца ў горад.

Найблiжэйшым горадам быў Рэтэль - старажытная крэпасць, збудаваная на скале. Гараджане былi патрыётамi, яны вырашылi не здавацца захопнiкам, замкнуцца ў сценах i па даўняй традыцыi горада з гонарам вытрымаць аблогу. Ужо двойчы - за Генрыхам IV i за Людовiкам XIV - жыхары Рэтэля праславiлiся гераiчнай абаронай свайго паселiшча. Яны i цяпер, лiха на iх, будуць змагацца гэтаксама, хiба спапяляць iх у родных сценах!

Яны закупiлi гарматы i стрэльбы, узброiлi апалчэнне, сфармiравалi роты i батальёны i цэлыя днi праводзiлi вучэннi на пляцы.

Булачнiкi, бакалейшчыкi, мяснiкi, натарыусы, адвакаты, сталяры, кнiгапрадаўцы, нават аптэкары - усе, па чарзе, у вызначаны час праходзiлi страявыя заняткi пад камандай пана Лявiня, былога драгунскага унтэр-афiцэра, а цяпер уласнiка галантарэйнай крамы: ужо ў адстаўцы ён ажанiўся з дачкою пана Равадана-старэйшага i атрымаў у спадчыну яго краму.

Ён набыў званне каменданта крэпасцi i, калi ўся моладзь пайшла ў армiю, стварыў апалчэнне з рэшты гараджан, якое ўзялося ўвiшна рыхтавацца да абароны. Таўстуны хадзiлi па вулiцы не iнакш як трушком, каб растрэсцi сала i збавiцца ад задышкi; нядужыя цягалi ўсялякi цяжар, каб умацавалiся мускулы.

Горад чакаў прусакоў. Але прусакi не паказвалiся.

|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]