Вязни (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 7 из 14



Дзверы наверсе расчынiлiся, i на парозе паявiлася са свечкай у руцэ перапалоханаялеснiчыха, босая, толькi ў кашулi i ў нiжняй спаднiцы.

- Гэта французы, iх чалавек дзвесце, не меней, - пралепятала яна. - Калi яны знойдуць вас тут, дык спаляць i хату. Хутчэй спускайцеся ў склеп, ды не шумiце! Крый Божа, яны пачуюць вас - тады мы прапалi!

- Топра, топра, - разгублена прашаптаў унтэрафiцэр, - кута мус iсцi?

Маладзiца паспешлiва адчынiла вузкi квадратны люк, i шасцёра салдатаў адзiн за адным таропка сталi спускацца ў склеп па вiнтавой лесвiчцы.

Але як толькi схавалася вастрыё апошняй каскi, Бэрцiна апусцiла цяжкае дубовае века, таўшчэзнае, што сцяна, моцнае, што жалеза, умацаванае на шарнiрах, з турэмным замком, двойчы павярнула ў iм ключ i засмяялася бязгучным, пераможным смехам; яе апанавала вар'яцкае жаданне пайсцi ў скокi над галовамi сваiх вязняў.

Прусакi стоена сядзелi, замкнёныя ў гэтай скрынi, у гэтай моцнай каменнай скрынi, куды паветра сачылася толькi праз закратаваную прадуху.

Бэрцiна ўмiг распалiла агонь, падвесiла над iм саган i зноў узялася гатаваць суп.

- Натомiцца бацька сёння ўночы, - прамармытала яна.

Пасля яна ўселася i стала чакаць. Толькi гулкi маятнiк насценнага гадзiннiка парушаў цiшыню сваiм раўнамерным "цiк-так".

Час ад часу маладзiца нецярплiва паглядвала на гадзiннiк, i ў гэтым позiрку можна было вычытаць: "Ох, як марудна цягнецца час".

Неўзабаве ёй падалося, што пад нагамi ў яе шэпчуцца. Цiхая, цьмяная гаворка далятала да яе з мураванага сутарэння.

|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]