Хрышчэнне (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
1 из 6
---------------------------------------------
Де Мопассан Ги
Хрышчэнне (на белорусском языке)
Гi дэ Мапасан
Хрышчэнне
Пераклад: Сяргей Мурашка
- Трохi каньяку, доктар?
- Ахвотна вып'ю.
Стары марскi лекар падаў кiлiшак i сачыў, як той напаўняўся прыгожым, у залатых праменьчыках пiтвом.
Пасля ён падняў яго да вачэй, нахiлiў да святла, панюхаў, узяў на язык некалькi кропель i доўга смакаваў iх у сасмаглым роце, а потым сказаў:
- О! Чароўная атрута! Цi нават вабны забойца, хiтры i падступны душагуб!
Вы ж не ведаеце, што гэта такое. Хоць i чыталi выдатную кнiгу "Пастка", але ў адрозненне ад мяне не бачылi, як спiрт знiшчыў цэлае племя дзiкуноў маленькае негрыцянскае каралеўства; яно загiнула праз спiрт, прывезены ў круглабокiх бочках, якiя рыжабародыя ангельскiя маракi кацiлi па сходах на бераг з нявiннымi лагоднымi ўсмешкамi.
Пачакайце, я бачыў, на свае вочы бачыў, як спiрт стаў прычынай трагедыi, вельмi дзiўнай i дужа балючай, якая адбылася зусiм недалёка адсюль - у брэтонскай вёсачцы ў наваколлi Пон-ль'Абэ.
Адзiн год я не працаваў i адпачываў у сялянскай хаце, якая засталася мне ад бацькi. Вы ведаеце гэты плоскi бераг, дзе ўдзень i ўночы ў калючых нiзкiх уцёснiках шалёна вые вецер, а вялiзныя камянi, колiшнiя багi, трывожна i насцярожана прылеглi-паснулi на зямлi.
|< 1 2 3 4 5 След. >|