Хрышчэнне (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
2 из 6
Мне ўвесь час здаецца, што вось-вось гэтыя гранiтныя волаты ажывуць i павольнай хадою рушаць па палях i лугах або распрастаюць свае шырокiя крылы i паляцяць у рай да святароў-друiдаў.
Мора абдымае i сцiскае небакрай, б'ецца аб чорныя ў белых кудлах пены рыфы, падобныя на сабак, якiя чакаюць рыбакоў.
А людзi выходзяць у гэтае жудаснае мора, i яно перакульвае iх лодкi ўдарамi зялёнага хрыбта i праглынае, як таблеткi. Штодзень i штоночы адплываюць яны на сваiх трухлых чаўнах, смелыя, узбуджаныя i п'яныя. Але яны вельмi часта бываюць нападпiтку. "Як пляшка поўная, - кажуць яны, - бачыш рыф, а як пустая - дык не бачыш".
Завiтайце ў iхнiя халупы. Вы нiколi не застанеце там бацькi. Спытайце ў жанчыны, што сталася з мужам, - яна пакажа на змрочнае мора, якое раве i плюецца белай слiнай на ўсё ўзбярэжжа. Ён не вярнуўся ў той дзень, калi хапiў лiшку. Старэйшы сын таксама. Засталiся яшчэ чацвёра светлавалосых моцных дзецюкоў. Неўзабаве iх чарга.
Жыў я, значыць, у сваёй сялянскай хатцы каля Пон-ль'Абэ рэзам са слугой былым мараком i сям'ёй брэтонцаў - мужчына працаваў садоўнiкам, а жонка i швагерка прыглядалi ў хаце, калi мяне не было.
I ў той год пад каляды ў iх нарадзiўся хлопчык.
Бацька папрасiў мяне быць хросным. Я не змог адмовiцца, i ён пазычыў у мяне дзесяць франкаў на царкоўныя выдаткi - так ён сказаў.
Хрышчэнне назначылi на 2 студзеня.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|