Хрышчэнне (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница:
3 из 6
Ужо тыдзень, як зямля здранцвела пад сiняватым цвёрдым цалiком, што акрыў увесь гэты плоскi нiзкi абшар, за якiм чарнела мора i зводдаль было вiдаць, як яно дыхала, выгiнала спiну, кацiлася iмклiвымi хвалямi, быццам прагнула кiнуцца на свайго нерухомага суседа, якi здаваўся мёртвым, бо ляжаў спакойны, белы i настылы.
А дзевятай ранiцы да мяне прыйшлi бацька Керандэк са швагеркай - доўгай худой Кермаган - i нянькай, якая ў коўдры несла дзiця.
Мы рушылi да царквы. Мароз стаяў такi, што ад яго трашчалi камянi-дальмены, i цела ледзь не трэскалася ад яго калючых укусаў. А я думаў пра беднае немаўля, якое неслi наперадзе, i казаў сабе, што брэтонцаў выкавалi з жалеза, калi iх дзецi ад нараджэння могуць трываць гэтакiя прагулкi.
Мы падышлi да царквы, але дзверы былi зачыненыя.
Плябан пазнiўся.
Тады нянька прысела на тумбу каля ганка i ўзялася расхутваць дзiця. Спачатку я падумаў, што хлопчык абрабiўся, але яго, беднага, збiралiся выставiць зусiм голага на люты мароз. Абураны такой неасцярожнасцю, я не вытрываў:
- Вы што, з глузду з'ехалi? Вы ж заб'яце яго!
Жанчына цвёрда сказала: "Ды не, вашэцi, ён мусiць чакаць Божаньку зусiм голы".
Бацька з цёткай спакойна пазiралi на гэта. Такi звычай. Паруш яго, i дзiцяцi не будзе шчасця ў жыццi. Я абураўся, крычаў на мужа, пагражаў пайсцi дадому i нават спрабаваў сiлай адабраць немаўля. Усё было дарэмна. Нянька па снезе шпарка ўцякала ад мяне, а хлопчыкава цельца рабiлася фiялетавае.
Я сабраўся пайсцi прэч ад гэтага быдла, калi заўважыў на дарозе з вёскi плябана, рызнiка i вясковага хлопчыка-служку.
Я падбег да iх i пачаў абурацца. Плябан зусiм не здзiвiўся, не прыспешыў, ступаў нетаропка. Ён адказаў:
- Нiчога не зробiш, пане. Такi звычай. Усе так робяць, i я не магу нiчога змянiць.
|< Пред. 1 2 3 4 5 След. >|