Страница:
592 из 594
Па-другое, ён абяцае ўсім хату. Вялізную прасторную хату ў пушчы, у тым месцы, дзе яны будуць жыць і чакаць. Абяцае хату і ўсё, што патрэбна дзеля жыцця, пакуль не прыйдзе першае жніво на новых лядах. Усе ведалі: ён не лжэ.
…У той дзень, падрыхтаваўшы ўсё да пасеву, сядзелі яны ўсе разам каля могілак. Дах капліцы трохі прасеў, пахілены драўляны купалок нібы кланяўся рачулцы пад гарой, спакойным безыменным магілам, празрыстаму асенняму паветру і далёкім дрэвам, што палалі на ўзгорках.
Гэта было добрае, сапраўднае жыццё! І таму, што хутка яны павінны былі пакінуць тут трох людзей і, магчыма, ніколі больш не ўбачыць іх, у сэрцах гарэла сумная любоў да іх, да ўсіх сяброў, што сядзелі тут, да ўсіх на свеце добрых людзей.
Хрыстос ціскаў у далоні камяк зямлі:
— Яны праўдзіва рабілі, калі адыходзілі. Сеяць сапраўды даўно трэба.
Кучаравілася вакол капліцы сонечная шыпшына, расшытая лакіраванымі аранжавымі і чырвонымі ягадамі. Сонца прайшло зеніт і пачынала добра хіліцца да захаду.
— Гэх, — уздыхнуў Фама, — вось папрацуем добра, сядзем уначы вячэраць. Пад яблынькай, пад зорамі… Тут бы самы смак выпіць… І карчма недалёка… Выпіць ды яблычкам, проста з галіны, закусіць.
— Бач, ласунчык, — сказаў Хрыстос. — Бач, малімончык. Цукар губа чуе. А вось я вас спытаю, пакуль грошы не выкапаем, на якія такія даходы вы, высакародны лыцар, выпіваць будзеце? Як адзін сябар казаў: «У гарэлку ўткнуўшы лыч, задрамаў Фама-шляхціч».
|< Пред. 590 591 592 593 594 След. >|