Хвароба (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 2 из 3

Гараць прагавiта яе вочы - паласавацца чалавечынкаю хоча. Ступае з былiнкi на галiнку, з галiнкi на лiсток i на бедных братоў - скок! Залезла ў iх цела, iх кроўю аб'ядаецца, а браты спяць, не чуюць нiчога. Паспалi з гадзiнку, прачынаюцца.

- Ох, штось, брат, ломiць мяне! - кажа Ўсход.

- I мне няможацца: нiбы нешта па скуры пашорхвае, - азваўся Захад.

Павохкалi i паахкалi браты, але хварэць няма калi. А Хвароба толькi пасмiхаецца, адпускае на кароткi час ды зноў кiпцюрыкамi падрапвае.

- Працуйце, - кажа, - на мяне. Бо толькi за вашым гарбом i можна пажыць.

Працуюць браты i Хваробу носяць сваю. Таўсцее Хвароба, а браты сохнуць.

- Няма, брат, здароўя! Не дабрыцца нам, - скардзiцца Ўсход.

- Няма, браце, нi здароўя, нi дабра, - абзываецца Захад.

- Трэба ратунку шукаць.

- Трэба, браце, шукаць.

Цяжкае жыццё пачалося для братоў: трэба было насiць у сабе Хваробу i кармiць яе. Пачалi браты па знахарах, па шаптухах хадзiць. Хадзiлi, хадзiлi, ды нiчога не выхадзiлi. Сядзiць у iх Хвароба, сокi з iх цягне, жылы iм скручвае.

- Не, брат, - кажа Ўсход, - не памагаюць знахары.

- Не памагаюць, браце, - абзываецца Захад.

- Папрабуем хiба да святых таўкануцца.

- Папрабуем, браце.

Пайшлi яны па цэрквах ды па касцёлах хадзiць, падлогу лбамi бiць, папоў ды ксяндзоў на дапамогу клiкаць. Папы ж i ксяндзы з тою Хваробаю аднае пароды.

Адно казалi яны:

- Малiцеся Богу i цярплiва нясiце свой крыж: на тым свеце вам усё будзе вернута i заплачана ўстокраць.

|< Пред. 1 2 3 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]